Кобринский районный исполнительный комитет

Кобринский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Год мира и созидания

Белавежская пушча – краю нашага слава!

10/10/2023 15:47

Члены народнага аматарскага аб’яднання “Белы бусел” прынялі ўдзел у фестывалі бардаўскай песні і паэзіі “Музыка восені”, які традыцыйна праходзіць  у рамках турыстычнага мерапрыемства “Роў аленяў”. Па ініцыятыве ДВУ НП “Белавежская пушча” сёлета фестываль прайшоў у другі раз, як і другі раз на сцэнічную пляцоўку ў Царскай паляне выйшлі “бусляняты”. Як адзначыў кіраўнік літаратурнага аб’яднання Васілій Ярмашук, хоць мерапрыемства і не прадугледжвае творчага спаборніцтва, яно дае вопыт выступлення на вялікай сцэне, што ўжо само па сабе дасягненне. “Аўтар толькі тады развіваецца і расце, калі яго творы маюць аўдыторыю”, - упэўнены Васілій і яго меркаванне цалкам раздзяляе яго памочніца і калега па пяры Наталля Сацута. Менавіта такі падыход абумоўлівае актыўную канцэртную дзейнасць членаў аб’яднання.

Артысты з’ехаліся ў пушчу задоўга да пачатку выступлення, у кожнага з іх тут  была запланавана свая культурная праграма. Кабрынчане на гэты раз вырашылі наведаць археалагічны музей пад адкрытым небам.

Пасля смачнай вячэры, якую тут прапанавалі і турыстам, і артыстам, пачалося асноўнае дзейства фестывалю, які арганізоўваецца ў тым ліку з мэтай прыцягнення наведвальнікаў у Белавежскую пушчу.  

Яркае полымя вогнішча аб’яднала ўдзельнікаў у адну дружную сям’ю. Добры настрой ім не сапсаваў нават густы дождж, які раптоўна пасыпаў з неба. Каля 40 артыстаў з розных куткоў Беларусі прадставілі на суд гледачоў больш за 60 творчых нумароў, многія з якіх былі прысвечаны Радзіме. Верш Людмілы Ярмалюк “Белавежская пушча” адлюстроўваў унікальнасць нацыянальнага парку.

Праграма была пабудавана так, каб паэтычныя творы чаргаваліся з музычнымі кампазіцыямі. Выступленні 12 кобрынскіх аўтараў, у ліку якіх і былы кіраўнік народнага аматарскага аб’яднання “Белы бусел” Людміла Лазюк, станоўча ацэнены арганізатарамі фестывалю: усе ўдзельнікі былі адзначаны дыпломамі.


 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки